Чэрвеньцы святкуюць Дзень Незалежнасці

Святкаванне Дня Незалежнасці ў Чэрвені пачалося ў першай палове дня. Для жыхароў і гасцей горада адкрыліся зоны актывацыі, фотазоны, атракцыёны, гандлёвыя кропкі, летнія кафэ. Працуюць тэматычныя пляцоўкі, прэзентацыйныя зоны арганізацый раёна, выстава тэхнікі.